БЕЛ Ł РУС

Прадстаўнікі ДНР абверглі ўварванне ва Украіну расійскай бранятэхнікі: Гэта — нашы апалчэнцы

25.08.2014 / 15:47

Nashaniva.com

Па словах кіраўніцтва самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі», украінскія вайскоўцы нарваліся пад Новаазоўскам на апалчэнцаў.

«Ніякая гэта не расійская тэхніка. Апалчэнцы спрабуюць акружыць часткі Нацгвардыі з боку Новаазоўска. Гэтыя часткі апалчэнцаў з бранятэхнікай былі перакінутыя ў раён Новаазоўска ад сяла Тэльманава»,— сказаў першы віцэ-прэм'ер «ДНР» Андрэй Пургін.

Раней Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны паведаміла, што раніцай у панядзелак калона бранятэхнікі ўвайшла на ўкраінскую тэрыторыю з боку мяжы з Расіяй пад Новаазоўскам Данецкай вобласці, аднак была спыненая украінскімі сіламі каля населенага пункта Шчарбак — Маркіна. Паводле сцвярджэння РНБА, у складзе калоны былі 10 танкаў, 2 БМП і два «Уралы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула