БЕЛ Ł РУС

Беларусь мае намер да канца года паставіць у Расію 70 тыс. тон сыру

28.08.2014 / 15:55

Беларусь мае намер павялічыць у 1,4 разу пастаўкі малочнай прадукцыі ў Расію, у тым ліку са жніўня па снежань на расійскі рынак павінна паступіць прыкладна 70 тыс. тон беларускіх сыроў,

паведаміў журналістам 28 жніўня ў Астрахані міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, які прыбыў у расійскі рэгіён з рабочым візітам. 

«Нам няма неабходнасці павышаць цэны, нам галоўнае прысутнічаць на расійскім рынку з нашым прадуктам. Запланаваны аб'ём па сырах са жніўня па снежань — прыблізна 70 тыс. тон», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, Беларусь ужо пераглядае свой асартымент тавараў і нават гатова перапрафіляваць некаторыя малочныя прадпрыемствы. Акрамя таго, яна гатова паставіць у Расію больш за 1 млн. тон харчовай бульбы, больш за 200 тыс. тон агародніны, больш за 100 тыс. тон мукі, павялічыць на 101% пастаўкі мяса. 

Міністр падкрэсліў, што «Беларусь свой удзел на харчовым рынку РФ разглядае як абавязковы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула