БЕЛ Ł РУС

Прагноз надвор'я на апошнія дні лета і 1 верасня

29.08.2014 / 14:01

У бліжэйшыя суткі, 30 жніўня, днём месцамі, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6..+ 12°C, максімальная днём +15.. + 21°C.

31 жніўня надвор'е на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць франтальны раздзел, які перамяшчаецца з захаду на ўсход.

Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

1 верасня паўднёвая палова краіны застанецца пад уплывам франтальнага раздзела, на паўночную частку краіны пачне распаўсюджвацца вобласць павышанага атмасфернага ціску.

Па паўднёвай палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе вагацца ад + 4°C па паўночным усходзе да +13.. + 14°C па паўднёвым захадзе краіны,

максімальная днём складзе +14.. + 20°C, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да +23°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула