БЕЛ Ł РУС

У Кітаі прадэманстравалі найноўшую мадыфікацыю сістэмы СПА «Хунцы-10»

11.09.2014 / 11:19

СГ

«Хунцы-10» — гэта кітайская копія расійскага комплексу С-300.

Кітайскае тэлебачанне ў прайм-тайм прадэманстравала новую версію комплексаў супрацьпаветранай абароны «Хунцы-10» (HongQi-10). Пра гэта піша пекінскае англамоўнае выданне Global Times.

На тэлевізійных кадрах зенітныя ракеты, выпушчаныя з караблёў і наземных мабільных установак, знішчалі паветраныя аб'екты.

«У якасці сродку абароны сістэма» «Хунцы-10» «здольная надзвычай хутка збіваць нізкалётныя ракеты, якія не могуць перахапіць лакальныя сістэмы абароны», — цытуе тэлеканал намесніка галоўнага рэдактара кітайскага выдання «Сучасныя караблі» Лань Юня.

Паводле яго словаў, ракеты «Хунцы-10» могуць знішчаць мэты нават на вышыні 1,5—10 м над узроўнем мора і наводзяцца на цэль за 10 секунд.

«Хунцы-10» будуць выкарыстоўваць для абароны караблёў на блізкіх дыстанцыях, а таксама ў лакальных сістэмах абароны, якая пакрывае большую зону дзеяння, але дзейнічае менш аператыўна.

Акрамя гэтага, «Хунцы-10» здольная абараняць наземныя сілы ад знішчальнікаў, беспілотнікаў і крылатых ракет.

Увогуле, «Хунцы-10» — гэта кітайская копія расійскага комплексу С-300, яго ў Паднябеснай выпускаюць па ліцэнзіі. Дамоўленасць пра гэта была дасягнута ў 1993. Тады ж кітайская армія атрымала першую тэхніку з Расіі. А ў 1995 пачаўся выпуск комплексаў на кітайскіх заводах.

З часам кітайцы пачалі выпускаць мадэрнізаваныя версіі сістэмы «Хунцы-15», «Хунцы-16», «Хунцы-17» і «Хунцы-18». Яны дасягнулі большай дальнасці. Некаторыя лічаць, што кітайскія мадыфікацыі С-300 пераўзышлі нават расійскі арыгінал.

Беларуская армія таксама мае на ўзбраенні расійскія С-300. Сама Расія вырабляе найноўшую версію С-400.

«Хунцы» ў перакладзе з кітайскай азначае «чырвоны сцяг».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула