Жыхар Гродна спрабаваў увезці ў Беларусь рэкордную партыю гашышу
На КПП «Брузгі» пры ўездзе ў Беларусь быў затрыманы 41-гадовы гродзенец. Ён ехаў з Польшчы на «КІА-Сарэнта», у схаваных паражнінах кузава якой вёз 163 кілаграмы наркатычнага рэчыва.
«Гэта затрыманне з'яўляецца рэкордным у Рэспубліцы Беларусь за апошнія 10 гадоў. Дагэтуль найбольш буйной была партыя гашышу, канфіскаваная ў наркакур'ера ў Брэсце ў пачатку года. Яна складала 88 кілаграмаў, — каментуе сітуацыю намеснік начальніка УНіСГЛ УУС Гродзенскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Дзмітрый Мянькоў. - Каб было больш зразумела, пра якіх маштабах канфіскацыі наркотыку ў выніку выразна спланаванай і праведзенай праваахоўнікамі аперацыі ідзе гаворка, прывяду такую лічбу: кошт аднаго грама гашышу на чорным рынку дасягае 30 даляраў ЗША».
Гэта злачынства было выяўлена ў ходзе спецыяльнай аперацыі «Канал-Даліна», якую сумесна праводзіць шэраг праваахоўных структур.
Зараз адпрацоўваецца канал дастаўкі наркотыкаў.
А ў дачыненні да 41-гадовага непрацуючага жыхара Гродна 6 верасня была заведзена крымінальная справа па артыкуле 328 ч.3 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.