БЕЛ Ł РУС

Анжаліка Агурбаш: Мне дастаткова абаранкаў і квашанай капусты

25.09.2014 / 18:58

Беларуская спявачка назвала сябе «рускім чалавекам» і ўзяла ўдзел у прапагандысцкай кампаніі Крамля.

З аўторка ў цэнтры Масквы ля помніка Аляксандру Пушкіну праходзіць бясплатны абмен футболак з замежнай сімволікай на футболкі з мілітарысцкімі лозунгамі. Акцыя задуманая як адказ на заходнія санкцыі, выкліканыя акупацыяй Крыму і часткі Данбаса расейскімі войскамі.

Да прапагандысцкай кампаніі падключылася беларуская спявачка Анжаліка Агурбаш. У інтэрв'ю арганізатарам мерапрыемства яна распавяла, чаму апранула майку з надпісам «Не смяшыце мае «Іскандэры».

«Для расейскага чалавека санкцыі — гэта тое ж самае, што мядзведзя палохаць камарамі», — сказала яна, тлумачачы, чаму не баіцца санкцый Захаду. Спявачка сказала, што «нарадзілася ў Беларусі, і ёй дастаткова бульбы, абаранкаў і квашанай капусты, каб пражыць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула