Свет3838

Масквічам раздаюць майкі з шавіністычнымі малюнкамі ў адказ на санкцыі Захаду

«Санкцыі? Не смяшыце мае Іскандэры»

Сваё абурэнне дзеяннямі Захаду цяпер можа выказаць кожны, надзеўшы дызайнерскую майку з патрыятычным малюнкам. Бясплатны абмен футболак з замежнай сімволікай на футболкі з патрыятычнымі лозунгамі праходзіць у цэнтры Масквы ля помніка Аляксандру Пушкіну.

На абмен прапануюцца, у прыватнасці, майкі з тэкстам гімна Расіі на фоне сабора Васіля Блажэннага, з малюнкам ракет «Іскандэр» і подпісам «Санкцыі? Не смяшыце мае Іскандэры», а таксама майкі з надпісам «Пасажыр з Расіі — пры санкцыях не будзіць».

Актрыса Вольга Кабо (справа) падчас акцыі «Модны адказ — санкцыям не!» на Пушкінскай плошчы

Як распавяла дызайнер Анастасія Задорына, яе фірма вырабіла 30 тыс. арыгінальных футболак: «Модны адказ — санкцыям не!» (Модный ответ — санкциям нет!) — так называецца наша акцыя», — патлумачыла яна.

Сярод першых удзельнікаў акцыі — пісьменнік Алег Рой, ён абраў майку з выявай піянерскага гальштука вакол каўняра і надпісам «У нас свае прыколы без вашай кока колы».

Актрыса Вольга Кабо надзела футболку «Топаль санкцый не баіцца» з выявай мабільнага стратэгічнага комплексу. Актрыса спадзяецца, што міжнароднае супрацьстаянне хутка скончыцца. «Дзве такія творчыя краіны, як Расія і Украіна, павінны быць разам», — перакананая Каба.

Па словах аднаго з арганізатараў акцыі прэзідэнта фонду «Садзейнічанне» Ксеніі Мельнікавай, асноўная ідэя мерапрыемства — паказаць усяму свету, што «Расія санкцый не баіцца».

Мельнікава таксама распавяла, што арганізатары гатовыя даваць майкі не толькі на абмен, але і проста так, «каб людзі маглі заявіць аб сваёй патрыятычнай пазіцыі».

«Што ж тычыцца лёсу маек з замежнымі надпісамі, мы будзем іх утылізаваць, можа быць, створым арт-аб'ект», — сказала яна. Грамадскі дзеяч адзначыла, што акцыю спансуюць дзве расійскія кампаніі. Для далейшай падтрымкі, «магчыма, будзе арганізаваны народны фандрайзінг», паведаміла Мельнікава.

Як распавялі арганізатары, для шыраты ахопу і зручнасці грамадзян аўтобус акцыі будзе пераязджаць з аднаго месца на іншае. Плануецца, што ў Маскве майкі будуць мяняць два тыдні. Затым аўтобус адправіцца па рэгіёнах, у тым ліку ў Крым. А 29 верасня майкі будуць выдаваць пасажырам у аэрапорце Унукава.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі1

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім29

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

На Кіпры знайшлі мёртвае цела, якое можа належаць Уладзіславу Баўмгертнеру8

Беларусам загадалі больш нараджаць і жыць даўжэй. Але як вырашыць праблемы з дэмаграфіяй?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі1

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць