БЕЛ Ł РУС

Абжорства са страху дапамагае цвыркунам ратаваць жыццё

12.12.2014 / 14:41

Аляксандр Арсёнаў

Нямецкія заолагі вынайшлі, што цвыркуны ад страху не губляюць масу, а набіраюць яе, і гэта падвышае іх шанцы выжыць пры сустрэчы з драпежнікам, перадае «Образовач» са спасылкай на даследаванне, апублікаванае ў часопісе Ecological Entomology.

Фота: weimag.cn

Звычайная рэакцыя пазваночных на прысутнасць драпежнікаў – непакой, стрэс і страта вагі. Іншая справа – цвыркуны Nemobius sylvestris, якія са страху пачынаюць набіраць вагу.

Навукоўцы памясцілі цвыркуноў у інсектарыюмы з неабмежаванымі харчамі. У адным было чыста, у другім раней жыў павук, пах якога яшчэ захоўваўся. Праз тры дні «спалоханыя» цвыркуны набралі вагу, павялічыўшы звычайную «дыету» на 70%. Тое, што гэта абарончая рэакцыя, пацвердзіў наступны эксперымент.

На трэці дзень адкорму ў інсектарыюмы памяшчалі жывых павукоў, якія палююць на цвыркуноў. «Спалоханыя» абжоры лепей выжывалі, паказаў эксперымент.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула