БЕЛ Ł РУС

Ярмошына: 90-я — ніколі болей

2.01.2008 / 17:15

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

«Думаю, што настрой 90-х ніколі больш не паўторыцца. Прынамсі, у агляднай будучыні», — лічыць кіраўніца Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.

На парламенцкіх выбарах 2008 года выбаршчык падтрымае перадусім афіцыйны курс, што будзе яму прапанаваны напярэдадні. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Беларускі выбаршчык, лічыць яна, «у цэлым задаволены сваім жыццём і выбірае стабільнасць». Разам з тым, зазначыла кіраўнік ЦВК, настрой выбаршчыка мяняецца штодня. «Гэта звязана з многімі фактарамі, пачынаючы з надвор'я і завяршаючы наяўнасцю або адсутнасцю свята. Напрыклад, з'яўляецца пастанова аб павелічэнні тарыфаў на электраэнергію — зразумела, у выбаршчыка некалькі псуюцца адносіны да дзяржавы. Надыходзіць 9 мая — у выбаршчыка патрыятычны парыў», — сказала Л. Ярмошына.

У сувязі з гэтым гаварыць пра перавагі немагчыма. «Тым не менш, думаю, што настрой 90-х ніколі больш не паўторыцца. Прынамсі, у агляднай будучыні. Людзі яшчэ памятаюць сваё расчараванне, што прынесла ім эйфарыя перабудовы. Спачатку эйфарыя, а пасля страта грошай і г.д.», — нагадала кіраўнік ЦВК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула