БЕЛ Ł РУС

Кантралёры ў Мінску стануць непрыкметнымі для «зайцоў»

6.01.2015 / 12:47

З 10 студзеня ў кантралёраў мінскага транспарту з'явяцца новыя камізэлькі — яны будуць абсалютна някідкія. Паведамленні пра новаўвядзенні ўжо з'явіліся ў наземным транспарце Мінска.

Карыстальнік Твітара Johnny_HaRD сфатаграфаваў адну з такіх аб'яваў. У буклеце ад «Мінсктранса» — узор новай форменнай камізэлькі кантралёра. Камізэлькі стануць больш цёмнага сіняга колеру, з іх знікнуць салатавыя палоскі і буйны лагатып «Мінсктранса» як з пярэдняй часткі камізэлькі, так і са спіны. Застанецца толькі невялікі бэйдж на левым баку камізэлькі.

Цяпер кантралёры стануць яшчэ менш прыкметнымі для «зайцоў», што не прабілі талончык.

Каментар з нагоды замены форменных камізэлек у самім «Мінсктрансе» пакуль атрымаць не ўдалося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула