БЕЛ Ł РУС

2014 год пабіў усе тэмпературныя рэкорды

19.01.2015 / 12:42

Аляксандр Арсёнаў

Мінулы год стаў самым цёплым з моманту пачатку назіранняў у 1880 годзе, паведамляе NASA.

Навукоўцы падкрэсліваюць: тэндэнцыя пацяплення доўгатэрміновая. Назіранні пацвярджаюць глабальную змену клімату. З 1880 года сярэдняя тэмпература на планеце павялічылася на 0,8 градусы Цэльсія, а 2014 год быў на 0,6 градусы цяплейшым за сярэднюю тэмпературу ХХ стагоддзя.

Галоўнай прычынай пацяплення называюцца парніковыя газы, канцэнтрацыя якіх дасягнула ў 2013 годзе рэкорднага значэння. Прычына таго — дзейнасць чалавека.

Адхіленні ад сярэдняй тэмпературы ў 2014 годзе. Выява: NASA

Пацяпленне адбываецца не раўнаважна па планеце. У мінулым годзе тэмпература па ўсходнім узбярэжжы і цэнтры Паўночнай Амерыкі ды па ўсёй Антарктыдзе была заўважна ніжэйшай за норму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула