БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына папрасіла сябра памяняць 12 тыс. даляраў, ён пагадзіўся — і прайграў усе грошы ў казіно

2.02.2015 / 15:34

УШ

У Партызанскі РУУС Мінска звярнулася дзяўчына, якая даверыла знаёмаму буйную суму ў валюце. Хлопец узяў грошы і знік.

Мінчанка была знаёмая з маладым чалавекам больш за год, яны падтрымлівалі сяброўскія стасункі.

Дзяўчыне спатрэбілася тэрмінова зрабіць унёсак на будаўніцтва жылля. Паколькі ў самой вольнага часу не было, а зберажэнні захоўваліся ў валюце, яна папрасіла сябра абмяняць 12 тыс. 300 даляраў на беларускія рублі. Той пагадзіўся дапамагчы, узяў грошы і знік.

Як пазней высветлілі супрацоўнікі Партызанскага РУУС, чужыя грошы малады чалавек прайграў у казіно. У дачыненні да яго заведзена крымінальная справа па артыкуле «Прысваенне або растрата». Праводзіцца расследаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула