БЕЛ Ł РУС

Расія распрацуе беспілотны «Камаз»

3.02.2015 / 9:57

Аляксандр Арсёнаў

Беспілотны грузавік мусіць з’явіцца на дарогах у 2025 годзе, перадаюць «Ведомости».

Фота: Камаз

Распрацоўкай аўтамабіля супольна зоймуцца «Камаз» і ІТ-кампанія Cognitive Technologies. «Камаз» ужо некалькі год вывучаў магчымасць вытворчасці беспілотнага грузавіка, па словах гендырэктара прадпрыемства, у Cognitive Technologies ёсць «патрэбны патэнцыял». Праект падтрыманы Міністэрствам прамысловасці і гандлю.

«Камаз» прапануе дзяржаве ўкласці ў праект 12 млрд рублёў.

Затраты на навукова-даследчую працу ацэньваюцца ў 5-6 млрд расійскіх рублёў (72-86,5 млн даляраў на момант публікацыі), яшчэ 12 млрд рублёў (173 млн даляраў) спатрэбіцца на арганізацыю серыйнай вытворчасці.

Пакуль пагадненні з патэнцыйнымі кліентамі не заключаныя. Ацэнку праекту ўскладняе адсутнасць прававой базы, што дазваляла бы эксплуатаваць беспілотныя аўто ў Расіі.

Чытайце таксама: Google прадставіла поўнафункцыянальны беспілотны аўтамабіль

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула