БЕЛ Ł РУС

Далей бяз нас

20.01.2008 / 22:8

Ул. інф.

Беларуская зборная пакідае чэмпіянат Эўропы па гандболе, прайграўшы ўсе тры матчы.

На чэмпіянаце Эўропы па гандболе, што праходзіць у Нарвэгіі, беларуская зборная правяла апошні матч. У нядзелю ім супрацьстаяла зборная Вугоршчыны.

Нашы гандбалісты прайгралі зь лікам 26:31 (першы тайм 16:18). У пачатку другога тайму беларусы скарацілі разрыў да аднаго мяча (19:20), але потым мадзяры зноў пайшлі ў адрыў, ў канцы матчы давёўшы яго да сямі мячоў.

Нагадаем, што ў першым матчы беларусы прайгралі чэмпіёнам сьвету зборнай Нямеччыны – 26:34, а ў суботу зборнай Гішпаніі – 31:36.

Тры паразы, і зборная пакідае чэмпіянат, у наступны раўнд прайшлі зборныя Нямеччыны, Гішпаніі і Вугоршчыны. Дарэчы за немцаў, чэмпіёнаў сьвету, гуляе былы гулец беларускай зборнай Андрэй Клімавец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула