БЕЛ Ł РУС

У Гомелі матацыкл без кіроўцы збіў дзвюх дзяўчат на тратуары

12.03.2015 / 11:27

Аварыя адбылася 11 сакавіка на вуліцы Агарэнкі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль «Субару-Фарэстар» пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную здзейсніў сутыкненне па датычнай з матацыклам «Хонда», якім кіраваў 34-гадовы мужчына, які рухаўся па крайняй паласе.

Ад удару матацыкл адкінула направа. Кіроўца ўпаў на праезную частку, а транспартны сродак працягнуў рух па інерцыі за межамі праезнай часткі. У выніку матацыкл збіў дзвюх дзяўчат.

У бальніцу шпіталізавана трое пацярпелых: кіроўца і двое пешаходаў.

Адна з дзяўчын знаходзіцца ў цяжкім стане.

Па дадзеным факце працуюць следчыя органы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула