БЕЛ Ł РУС

Міхалкоў і Канчалоўскі папрасілі ў Пуціна мільярд на нацыянальнае грамадскае харчаванне

9.04.2015 / 10:48

Юлія Высоцкая, kommersant.ru

Рэжысёры Андрэй Канчалоўскі і Мікіта Міхалкоў папрасілі ў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна дапамогі ў стварэнні нацыянальнай сеткі кафэ грамадскага харчавання пад брэндам «Едим дома!», выдаткі на запуск якой ацэньваюцца ў 971,8 млн рублёў.

Газета прыводзіць вытрымкі з ліста, якое аўтары ідэі накіравалі Пуціну ў сярэдзіне сакавіка: «Мэта гэтага праекта - садзейнічаць імпартазамяшчэнню і стварэнню альтэрнатывы заходнім сеткам фастфуду». Тварам новай сеткі кафэ рэжысёры прапануюць зрабіць жонку Канчалоўскага — тэлевядучую Юлію Высоцкую, якая валодае аднайменным брэндам.

Гэтак сур'ёзныя інвестыцыі ў праект аўтары разлічваюць вярнуць менш чым за пяць гадоў. У рамках праекта па ўсёй краіне будзе створана сетка магазінаў-кафэ, асартымент якіх будзе складацца на 30-40% з мясцовых прадуктаў. Установы сеткі прапануецца зрабіць пастаўшчыкамі харчавання для сацыяльных устаноў, у тым ліку дзіцячых дамоў і інтэрнатаў.

 

Пачаць рэалізацыю праекта рэжысёры плануюць у Маскоўскай і Калужскай абласцях, дзе будуць пабудаваны дзве фабрыкі-кухні і адкрыты 41 кафэ і 91 кулінарыя. «Улічваючы сацыяльна-палітычны характар праекта … просім даручыць ажыццяўленне праекта «Едим дома» ураду РФ », — рэзюмуюць Канчалоўскі і Міхалкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула