БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Лошыцкай сядзібе адкрыецца музей

29.04.2015 / 11:24

Аляксандр Арсёнаў

Рэканструкцыя помніка цягнулася з 2008 года.

Сучасны выгляд Лошыцкай сядзібы. Фота: Вераніка Малакова, minsknews.by.

Урачыстае адкрыццё Лошыцкай сядзібы адбудзецца сёння, 29 красавіка а 17:00, паведамілі «Нашай Ніве» супрацоўнікі музея.

У мінулым годзе завершылася рэстаўрацыя сядзібы, распачатая ў 2008 годзе, калі сядзіба была ў аварыйным стане. Падчас рэканструкцыі частка сядзібы была разабраная, затым як канструктар сабраная наноў.

Лошцыкая сядзіба — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагоддзяў. Сучасны вышляд, як сцвярджае дырэктар музея, набліжаны да канца XIX стагоддзя, калі сядзіба належыла Яўстаху Любанскаму і была цэнтрам жыцця мінскай арыстакратыі.

Рэканструкцыя Лошыцкай сядзібы. Фота Алеся Пілецкага.

Лошыцкая сядзіба да рэканструкцыі. Фота: minchanin.esmasoft.com.

Яўстах Любанскі адрэстаўраваў сядзібу ў стылі рускага мадэрну, збудаваў двухпавярховы флігель, бровар на беразе ракі, карчму і каменны млын.

Музей у Лошыцкай сядзібе пазнаёміць з развіццём Лошыцы ад X стагоддзя да нашых дзён, у сядзібе мае адкрыцца выстава «Дух часу і раскошы» з калекцыі Ігара Сурмачэўскага, яна прадэманструе моду і стыль 1820-1920-х гадоў.

Музей будзе адкрыты з 11 да 19 гадзіны, выходныя — панядзелак і аўторак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула