Маці Аляксандра Лукашэнкі пахаваюць сёння ў Александрыі
Месца, дзе раней стаяў дом дзеда Трафіма
Пра гэта паведамляе kp.by.
«Пахаваюць Кацярыну Трафімаўну сёння на вясковых могілках», — распавялі «Камсамолцы» ў Александрыі.
«Вельмі шкада, гэта была жанчына-работніца, добрая і спагадлівая. У апошні раз Кацярына Трафімаўна прыязджала на радзіму гады тры таму. Была ўжо слабенькая, у вазку, а раней і на вуліцу выходзіла, і ў краму мясцовую заходзіла», — расказалі выданню ў школе Александрыі.
Пра смерць 90-гадовай маці кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі стала вядома сёння, з гэтай прычыны адкладзены візіт у Пакістан.