Улада2222

Візіт у Пакістан перанесены праз смерць маці Аляксандра Лукашэнкі

Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан пераносіцца на два дні з прычыны смерці яго маці Кацярыны Трафімаўны.

Пра гэта сёння на тэлеканале «Беларусь-1» заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант, паведамляе БЕЛТА.

«Візіт кіраўніка дзяржавы ў Пакістан пераносіцца. Як плануецца, ён адбудзецца 28—29 мая.

Прычынай пераносу стала смерць маці Аляксандра Лукашэнкі», — заявіла прэс-сакратар.

Кацярына Трафімаўна Лукашэнка.

«Што тычыцца візіту, то яго фармат застаецца нязменным. Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан стане заключным этапам праведзенай вялікай працы», — адзначыла Наталля Эйсмант.

«Мы ведаем, што прэзідэнта Беларусі ў Пакістане вельмі чакаюць, і мы ўдзячныя прымаючаму боку за разуменне і магчымасць перанесці намечаныя перамовы на больш позні тэрмін», — дадала прэс-сакратар.

Афіцыйны візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан меў прайсці 26—27 мая.

У жніўні 2013 г. Tut.by наведаў Александрыю — радзіму А. Лукашэнкі і пагутарыў з Зінаідай Рыбаковай — блізкай сяброўкай Кацярыны Трафімаўны:

«Яна [Кацярына Трафімаўна] хворая — распавяла жанчына. — Летась ён прывозіў яе. Ахоўнікі па мяне тройчы прыязджалі, каб да яе адвезці. А я сама хварэла, на трэці раз толькі паехала. Ну, пасядзелі з ёй, паплакалі за сваё. У хаце ў яе. Яна мне кажа: хто зайздросціць майму жыццю, каб ёй такое. Я не хачу нічога, я хачу ў вёску», — казала Трафімаўна.

Сп. Рыбакова дадала, што Кацярына Трафімаўна аднойчы клікала яе ў госці ў Мінск: «Прыязджай, казала, да мяне — пабудзь, колькі хочаш. А я кажу: ты ж, Трафімаўна, да мяне прыязджай, будзем на печы б сядзець, бульбу варыць і есці…».

Каментары22

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць