За пяць гадоў браканьеры вынішчылі палову сланоў Мазамбіка
Не менш за 50% усёй папуляцыі сланоў Мазамбіка загінулі ад рук браканьераў і кантрабандыстаў слановай косці за апошнія пяць гадоў, заяўляюць амерыканскія зоаабаронцы з Wildlife Conservation Society.
phys.org
На дадзены момант пагалоўе найбуйнейшых сухапутных жывёл у паўднёваафрыканскай дзяржаве ледзьве перавышае 10 тысяч асобін.
На маланаселенай поўначы краіны страты асабліва адчувальныя: на гэтую частку Мазамбіка прыходзіцца 95% страт папуляцыі.
Паводле дадзеных Wildlife Conservation Society, браканьеры прыбылі ў Мазамбік з поўначы з суседняй Танзаніі, дзе стан папуляцыі афрыканскіх сланоў таксама выклікае асцярогі ў эколагаў і заолагаў.
Кантрабандысты нелегальна вывозяць слановую косць у Азію, дзе яна ідзе на ўпрыгажэнні, статуэткі і альтэрнатыўную медыцыну.
На ўсім афрыканскім кантыненце штогод ад рук браканьераў гіне да 30 тысяч сланоў.