БЕЛ Ł РУС

Старшыня Магілёўскага гарвыканкама загадаў вязаць венікі

10.06.2015 / 12:08

Паводле старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Цумарава, на веніках можна зарабіць неблагія грошы.

На адной з нарадаў у гарвыканкаме кіраўнік горада дакараў кіраўніцтва мясцовага прадпрыемства «Зелянбуд», што яно, маючы сыравіну для венікаў, не рупіцца іх вязаць.

Паводле Цумарава, магілёўскі «Гарвадаканал» вымушае набываць у прыватнікаў для гарадской лазні венікі па 15 тысяч рублёў за штуку. Цумараў лічыць, што гэтую нішу магло заняць дзяржаўнае прадпрыемства.

«Чаму сёння «Зелянбуд» не вяжа венікі і не дае іх нашаму прадпрыемству? Вось дзе грошы ляжаць, — даводзіў на нарадзе Цумараў. — Нарэжце галля, прывязіце на сваю базу, навучыце людзей і няхай чалавек, які сядзіць на дзяжурстве, вартаўнік, сядзіць і вяжа венікі. Дадаткова зарабляе грошы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула