БЕЛ Ł РУС

У Петрыкаўскім раёне 24-гадовы хлопец скінуўся з вышкі сотавай сувязі

24.06.2015 / 19:57

24-гадовы жыхар Петрыкаўскага раёна, якога з 12 чэрвеня шукалі міліцыя і валанцёры, скончыў самагубствам, скінуўшыся з вышкі сотавай сувязі. 

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Мазепін, цела маладога чалавека знайшлі каля вышкі сотавай сувязі за горадам. Пры пошуку хлопца вывучаліся яго акаўнты ў сацыяльных сетках. Раней малады чалавек перапісваўся з сябрам з Германіі і выказваў намер знайсці высокую вышку і ўчыніць суіцыд. 

Паводле слоў Мазепіна, пры загінулым знайшлі пашпарт, у якім быў запіс «прашу нікога не вінаваціць», а таксама паведамленне, што на вышцы застаўся чамаданчык з перадсмяротнай запіскай. Пра змест перадсмяротнай запіскі пакуль не паведамляецца. Праводзіцца праверка па факце гібелі маладога чалавека. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула