БЕЛ Ł РУС

На сайце мінскага Дынапарку Беларусь далучылі да Мордара СКРЫНШОТ

3.08.2015 / 13:38

МН

У мінулую пятніцу, на тэрыторыі заапарка ў Мінску, адкрыўся Дынапарк. Запрацаваў і сайт «парка дыназаўраў».

Карыстальнікі сацыяльных сетак адразу ж звярнулі ўвагу на дзіўную мапу, змешчаную на сайце. 

Гэта мапа Еўропы, аднак назвы краін узятыя з вядомай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў». Скандынавія пазначаная як Рохан, Нямеччына — як Гондар, а ўся ўсходняя частка (груба — краіны былой Варшаўскай дамовы) — як Мордар. Трапляе туды і Беларусь. Паводле сюжэту «Уладара пярсцёнкаў», Мордар — гэта краіна, дзе гуртуюцца сілы зла і жывуць лютыя оркі.

Якое дачыненне мапа мае да мінскага парка дыназаўраў?«Гэта недапрацоўка. Чакаем калі праграмісты прыбяруць», — патлумачылі карэспандэнту «Нашай Нівы» ў адміністрацыі парка.

Глядзіце таксама: Дзе хадзілі б хобіты, калі б «Уладар Пярсцёнкаў» быў у Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула