БЕЛ Ł РУС

Слуцкі раён: надомнаму галасаванню падвергнулі нават тых, хто прагаласаваў

11.10.2015 / 15:52

Назіральнік ад Беларускага прафсаюза РЭП на ўчастку №56 у вёсцы Агароднікі Слуцкага раёна Аляксандр Шыловіч падаў 11 кастрычніка заявы аб парушэннях выбарчага заканадаўства ў Слуцкую раённую камісію, у пракуратуру Слуцкага раёна і ў Цэнтрвыбаркам.

Аляксандр Шыловіч распавёў аб зафіксаваных падазрэннях і адным казусе.

11 кастрычніка на ўчастку №56 у вёсцы Агароднікі Слуцкага раёна апячаталі скрыню толькі ў 8.03. Да 8 гадзін нікога, у тым ліку і назіральніка, на ўчастак не пускалі.

Сёння назіральнік пайшоў разам з камісіяй галасаваць па хатах. Сем чалавек прагаласавалі. «Пытаюся ў людзей: якім чынам вы паведамілі ў камісію, каб да вас прыехалі на дом?» «Мы ўвогуле не паведамлялі», — адказваюць.

«Спісы ўсе ліпавыя. На нашым участку ў спісы для надомнага галасавання ўнесеныя 82 чалавекі: многія ўжо прагаласавалі, многія ўвогуле не прасілі камісію прыязджаць на дом для галасавання», — адзначыў А.Шыловіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула