БЕЛ Ł РУС

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах

12.10.2015 / 9:58

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін накіраваў віншавальную тэлеграму Аляксандру Лукашэнку з нагоды перавыбрання на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

У тэлеграме Пуцін падкрэсліў, што «пераканаўчая перамога Лукашэнкі на выбарах сведчыць пра высокі палітычны аўтарытэт і давер з боку насельніцтва, а таксама пра актыўную падтрымку курсу на далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны».

Кіраўнік расійскай дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзяржаўная дзейнасць Лукашэнкі будзе спрыяць развіццю расійска-беларускага стратэгічнага партнёрства, умацаванню Саюзнай дзяржавы, нарошчванню супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці незалежных дзяржаў і іншых міжнародных структур.

Прэзідэнт РФ таксама пацвердзіў настрой на працяг канструктыўнай сумеснай працы на карысць брацкіх народаў дзвюх краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула