БЕЛ Ł РУС

Дзяржаўная фабрыка адгрузіла «Арт-сядзібе» пяць кіламетраў бел-чырвона-белай стужкі ФОТА

20.10.2015 / 18:10

СМ

Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку кіраўнік моладзевай культурніцкай арганізацыі «Арт-сядзіба» Павел Белавус.

Замовілі яе на магілёўскай фабрыцы «Стужка» яшчэ ў верасні, але пакуль не мінулі выбары, фабрыка мела «праблемы з сыравінай».

На вытворчасць стужкі збіралі ахвяраванні. «Адгукнулася каля дзясятка чалавек, і хутка мы аплацілі патрэбную суму, каля 2000 умоўных адзінак, каб прадпрыемства пачало выраб стужкі. Стужка будзе выкарыстоўвацца кожным з укладальнікаў для сваіх мэтаў. Нехта будзе раздаваць, нехта прадаваць, нехта ўпрыгожваць пакункі», — казаў Павел Белавус.

Самі ж артсядзібаўцы будуць раздаваць стужку ўсім ахвотным у межах сваёй акцыі #беларускаястужка — як раней раздавалі стужку з нацыянальным арнаментам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула