БЕЛ Ł РУС

Пуцін даручыў «Аўтавазу» перасадзіць Маскву і Піцер на «Лады»

27.10.2015 / 13:36

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін папрасіў кіраўніка «АўтаВАЗа» Бу Андэрсана вярнуць айчынныя аўтамабілі «Лада» на вуліцы Масквы і Санкт-Пецярбурга. Пра гэта заявіў журналістам сам Андэрсан падчас тэст-драйву мадэлі Vesta ў Італіі.

«Я працую ў Расіі сем гадоў, і ў мяне была магчымасць пагаварыць на нямецкай мове з Пуціным (падчас форуму «Валдай» у Сочы), — распавёў Андэрсан. — І я задаў яму пытанне аб тым, недахоп гэта ці перавага, у тым, што «Аўтавазам» кіруе замежнік. І ён сказаў, што самае галоўнае, каб мы працягнулі рабіць тое, што робім. Ён сказаў, што самае галоўнае для «Лады» у тым, каб гэтыя машыны вярнуліся ў Маскву і Санкт-Пецярбург».

Як удакладніў Андэрсан, у 2014 годзе доля аўтамабіляў «Лада» ў Маскве складала 4%, а ў гэтым — 6%. У Санкт-Пецярбургу ў 2014 годзе доля «Лады» у аўтапарку горада складала 8%, а ў 2015-м - ужо 9%

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула