БЕЛ Ł РУС

Мінабароны РФ паведаміла пра самагубства кантрактніка ў Сірыі

27.10.2015 / 15:15

Міністэрства абароны Расіі пацвердзіла гібель вайскоўца ў Сірыі.

tass.ru

Як заявілі ў ведамстве, кантрактнік Вадзім Кастэнка скончыў жыццё самагубствам пасля дзяжурства. Прачытаўшы яго смс-паведамленне, вайскоўцы высветлілі, што Кастэнка здзейсніў самагубства з-за разладу ў адносінах з дзяўчынай.

Раней пра яго смерць паведаміў сваяк. Паводле яго слоў, салдат адправіўся ў камандзіроўку 14 верасня, а 25 кастрычніка сям'і паведамілі пра яго смерць. У ваенкамаце сказалі, што Кастэнка быў знойдзены мёртвым, не ўдакладніўшы падрабязнасцяў.

Па дадзеных даследчай каманды Conflict Intelligence Team, якая першай паведаміла пра гібель вайскоўца, Кастэнка служыў у ВПС і займаўся тэхнічным абслугоўваннем самалётаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула