БЕЛ Ł РУС

Галоўны рэдактар «Прессбола» падзякаваў падпісчыку Мілінкевічу

19.03.2008 / 20:42

Nashaniva.com

але просіць ня ўцягваць газэту ў палітыку.

але просіць не ўцягваць газэту ў палітыку.

У сувязі з тыражаванымі паведамляньнямі пра тое, што «лідэр Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч падпісаўся на газэту «Прессбол» і ў гэткі спосаб выказаў салідарнасьць з самым папулярным спартовым выданьнем краіны, якога пазбавілі рашэньнем Нацыянальнага алімпійскага камітэту акрэдытацыі ў Пэкіне‑2008», галоўны рэдактар газэты Уладзімер Беражкоў выступіў з камэнтаром.

«Паважаны Аляксандар Уладзімеравіч! Мне як рэдактару заўжды прыемна, калі ў газэты зьяўляюцца новыя чытачы. Разам з тым хаце бы зьвярнуцца да вас як да палітыка з настойлівай просьбай ні ўскосна, ні пагатоў наўпрост не выкарыстоўваць пытаньне пазбаўленьня нашай газэты акрэдытацыі ў якасьці аргумэнта пры дасягненьні палітычных мэтаў. Лічу, што гэта сытуацыя, павінна разьвязаццца ўнутры нашай, спартовай, сям’і — гэта пытаньне крытыкі, а не палітыкі ўлады.

Мне прыемна, калі мне тэлефануюць і віншуюць газэту з днём нараджэньня, але хацелася б, каб гэта адбывалася, ня толькі ў разгар кампаніі па выбарах прэзыдэнта. Выдатна, што ў газэты зьявіўся новы падпісчык, але ня варта такім чынам уцягваць найлепшую спартовую газэту ў палітыку», — заявіў Уладзімер Беражкоў.

Прессбол

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула