Экс-міністр юстыцыі Галаванаў скінуў $300 тысяч
За катэдж у Драздах ягоны сын просіць $1,1 мільёна, але купцоў няма.
Сям’я былога міністра юстыцыі Віктара Галаванава прадае катэдж у Драздах на ўчастку, атрыманым ад дзяржавы. Чытач пацікавіўся ў Рэдакцыі: ці ўдалося экс-чыноўніку знайсці купца на сваю элітную нерухомасць?
Фота Сяргея Гудзіліна.
Не, катэдж у Драздах па-ранейшаму выстаўлены на продаж. А праз адсутнасць попыту Галаванавы нават гатовыя істотна зменшыць цану.
Раней сын былога міністра, які атрымаў дом у падарунак ад бацькі, прасіў за нерухомасць $1,4 мільёна. Цяпер жа гаспадары ацэньваюць катэдж «усяго» на $1,1 мільёна.