БЕЛ Ł РУС

«Злыя маскалі» супраць БЧБ: рускі нацыяналіст вырабіў сабе антыбеларускую майку ФОТА

9.11.2015 / 14:39

Арцём Гарбацэвіч, даслаў чытач Максім Пякарскі

Расійскі музыка, вядомы пад мянушкай «Іван Раз-на-раз», выклаў у інтэрнэт здымак, на якім ён пазуе ў саколцы з надпісам «Злыя маскалі». На выяве расійскі стралец забівае крылатага гусара Вялікага Княства, побач з якім ляжыць павержаны штандар з беларускім сцягам і гербам «Пагоня».

Усё гэта суправаджаецца подпісам «Масква пабіла» па-англійску. 

Той самы аўтар раней фатаграфаваўся са сцягам расійскіх сепаратыстаў усходу Украіны. 

Цікава, што на гэтым фота гэты «Іван Раз-на-раз» трымае сцяг г.зв. «ДНР» разам з вядомым расійскім неанацыстам Аляксеем Мільчаковым, чыё імя гучала ў скандалах з забойствам сабак, а пасля ў сувязі з удзелам ва ўкраінскім канфлікце. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула