БЕЛ Ł РУС

Пасля зваротаў беларусаў сустрэчу з ідэолагам «русского мира» ў Мінску адмянілі, пакуль толькі адну

12.11.2015 / 14:42

У Мінск збіраўся прыехаць адзін з ідэолагаў «русского мира» Мікалай Старыкаў. Ён падтрымлівае анексію Крыма, патрабуе расчлянення Украіны. Ён меў выступіць 17 лістапада ў канфэрэнц-залі гатэля «Беларусь» і 15 лістапада ў кнігарні «Светач»».

Адразу, як толькі з'явілася гэтая інфармацыя, беларускія карыстальнікі сеціва пачалі пісаць скаргі, каб адмяніць гэтыя сустрэчы. Яны заклікалі адмовіць Старыкаву, бо ён падтрымлівае сепаратыстаў ва Украіне і вядомы сваімі антыбеларускімі выказваннямі.

Ужо на наступны дзень на сайце «Белкнігі» з'явілася інфармацыя, што сустрэча са Старыкавым адменена з «тэхнічных прычын». Наконт гатэля «Беларусь» інфармацыі пакуль няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула