БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прысвоіў найвышэйшы клас дзяржслужачага Ярмошынай

25.11.2015 / 08:05

Аляксандр Лукашэнка прысвоіў найвышэйшы клас дзяржаўнага служачага Лідзіі Ярмошынай. Адпаведныя ўказ № 472 ад 23 лістапада 2015 г. быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Прысвоіць Старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ярмошынай Лідзіі Міхайлаўне вышэйшы клас дзяржаўнага служачага», — гаворыцца ў паведамленні.

Найвышэйшы клас дзяржслужачага Лідзія Ярмошына атрымала напярэдадні свайго 19-годдзя на пасадзе кіраўніка ЦВК Беларусі: яна была прызначаная старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 6 снежня 1996 г.. Тады яна змяніла на гэтай пасадзе Віктара Ганчара.

За 19 гадоў на пасадзе кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына правяла чатыры прэзідэнцкія кампаніі, чатыры парламенцкія кампаніі і адзін рэферэндум.

Па словах Ярмошынай, яна правядзе парламенцкую кампанію ў 2016 годзе. Аднак потым, у канцы года, у яе мінае чацвёрты тэрмін на пасадзе кіраўніка ЦВК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула