Каталіцкая акадэмія з'явіцца ў Мінску недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі
Пра гэта сёння заявіў журналістам на перадкаляднай прэс-канферэнцыі мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
«Мінгарвыканкам выдзеліў нам месца па вуліцы Філімонава. Чакаем афіцыйных папер», — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.
Тэалагічная акадэмія плануе рыхтаваць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй розных ступеняў, а таксама навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, у тым ліку святароў. Студэнты будуць вывучаць тэалогію, біблеістыку, кананічнае права, гісторыю, літургіку, катэхізацыю, філасофію, этыку, рэлігіязнаўства, сродкі масавай камунікацыі, сацыяльнае вучэнне і служэнне, замежныя мовы і многае іншае ў адпаведнасці з нормамі і вучэннем рымска-каталіцкага касцёла.