БЕЛ Ł РУС

Жанчына на «Олдсмабілі» збіла 38 пешаходаў у Лас-Вегасе

21.12.2015 / 11:13

На цэнтральнай вуліцы Лас-Вегаса жанчына на аўтамабілі збіла 38 пешаходаў, адзін з якіх загінуў. Стан шасці пацярпелых дактары ацэньваюць як крытычны.

Гаворка ідзе «пра магчыма наўмысны наезд» на пешаходаў, паведамілі прадстаўнікі паліцыі Лас-Вегаса, дадаўшы, што гаворка не вядзецца пра тэракт.

Жанчына кіравала машынай «Олдсмабіль» 1996 года выпуску, у ім знаходзілася трохгадовае дзіця.

Віноўніца ДТЗ затрыманая і накіравана на медыцынскі агляд, які павінен усталяваць, ці знаходзілася яна ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення.

Наезд на пешаходаў адбыўся на цэнтральнай вуліцы Лас-Вегаса — Лас-Вегас-Стрып — недалёка ад казіно і гатэля Paris Las Vegas, дзе ў гэты момант праходзіў конкурс прыгажосці «Міс Сусвет».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула