БЕЛ Ł РУС

МНС даў рэкамендацыі, як паводзіць сябе падчас моцнага снегападу

11.01.2016 / 15:48

У Мінску распрацаваны план рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, звязаныя з моцным выпадзеннем ападкаў у выглядзе снегу «Завея».

БелТА

Пра гэта БелТА паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

«У адпаведнасці з планам прадугледжана рэагаванне не толькі падраздзяленняў МНС, але і ўсіх гарадскіх аварыйных і камунальных службаў», — растлумачыў ён.

З-за неспрыяльнай абстаноўкі МНС рэкамендуе грамадзянам, асабліва асобам сталага веку, без асаблівай неабходнасці не выходзіць на вуліцу.

«Насельніцтву ні ў якім разе нельга карыстацца няспраўным кацельным абсталяваннем. Тое ж самае тычыцца электраабагравальнікаў. Тым больш зусім не варта ўключаць самаробныя абагравальнікі. У прыватных дамах трэба яшчэ раз праверыць, ці спраўныя печы. Усе непаладкі і расколіны трэба неадкладна ліквідаваць», — падкрэслілі ў МНС.

Аўтаўладальнікам рэкамендуецца адмовіцца ад паездак (у асаблівасці далёкіх), а аўтамабілі паркаваць такім чынам, каб яны не перашкаджалі працы снегаўборачнай тэхнікі.

Як паведамлялася, магутны цыклон прыйдзе ў Беларусь 12 студзеня, абвешчана штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі. Цыклон будзе праходзіць з паўднёвага захаду Еўропы праз цэнтральныя рэгіёны Беларусі на паўночны ўсход Расіі і прынясе працяглыя ападкі (снег, мокры снег, на поўдні з дажджом), завіруха, наліпанне мокрага снегу, па ўсходзе чакаецца вецер з парывамі да 18 м/с.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула