БЕЛ Ł РУС

Цягнік у Бабруйску насмерць збіў чалавека

28.01.2016 / 10:35

Цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №648 Мінск — Гомель у Бабруйску збіў насмерць мясцовага жыхара, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося 27 студзеня паблізу вуліц Свярдлова і Пушкіна. Непрацуючы 35-гадовы мужчына пераходзіў чыгуначныя рэйкі ў неўстаноўленым месцы. Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, аднак трагедыі пазбегнуць не ўдалося. Мужчыне была прычынена смяротная траўма. Стаянка цягніка склала 7 хвілін.

На месца здарэння выязджала следча-аператыўная група. Ідзе праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула