БЕЛ Ł РУС

Анішчанка: Амерыканцы могуць наўмысна заразіць камароў вірусам Зіка

15.02.2016 / 19:52

Камары — пераносчыкі віруса Зіка могуць быць наўмысна кантамінаваныя, заявіў у інтэрв'ю Рускай службе Бі-бі-сі былы кіраўнік Расспажыўнагляду, цяпер памочнік старшыні ўрада РФ Генадзь Анішчанка.

aspekty.net

Па словах Анішчанкі, на ўзбярэжжы Чорнага мора ў Абхазіі з 2012 года расійскія энтамолагі рэгістравалі падвід камара, які з'яўляецца пераносчыкам віруса Зіка.

«Гэта мяне турбуе, таму што дзесьці ў ста кіламетрах ад гэтага месца, дзе сёння жыве гэты камар, у самым блізкім набліжэнні да нашых межаў знаходзіцца ваенная мікрабіялагічная лабараторыя арміі Злучаных Штатаў Амерыкі», — заявіў ён.

На думку Генадзя Анішчанкі, «не для таго Пентагон будаваў ваенную біялагічную базу, каб абараніць грузінскіх дзяцей ад адзёру».

У панядзелак стала вядома, што Расспажыўнагляд зарэгістраваў першы ў Расіі выпадак захворвання чалавека на ліхаманку Зіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула