Свет

У Расіі зарэгістраваны першы выпадак ліхаманкі Зіка

У Расіі зарэгістраваны першы выпадак завозу ліхаманкі Зіка, паведамляецца на сайце Расспажыўнагляду.

Паводле даных ведамства, цяпер хворая жанчына знаходзіцца ў боксе інфекцыйнага стацыянара, яе стан здавальняючы. Таксама ўстаноўлена медыцынскае назіранне за кантактнымі членамі сям'і, клінічных праяўленняў захворвання не выяўлена, вынікі даследаванняў на вірус Зіка адмоўныя.

Паведамляецца, што жанчына знаходзілася на адпачынку ў Дамініканскай Рэспубліцы. Пасля прыбыцця ў Маскву клінічных праяўленняў захворвання не адзначалася, праз некалькі дзён пасля вяртання было зафіксавана пагаршэнне самаадчування, тэмпература і сып.

«Дзякуючы ўзмацненню мер па папярэджанні распаўсюджвання ліхаманкі Зіка на тэрыторыі Расіі і гатоўнасці медыцынскіх арганізацый да дыягностыкі і аказання дапамогі хворым, жанчына была неадкладна шпіталізавана з рэкамендацыяй абследавання на ліхаманкі. Па выніках лабараторнага даследавання айчыннай тэст-сістэмай у біялагічных вадкасцях хворай выяўлены вірус Зіка», — паведамляе Расспажыўнагляд.

На авіяборце, якім жанчына прыбыла з Дамініканскай Рэспублікі, пасля прыбыцця праведзены ўвесь комплекс неабходных проціэпідэмічных мерапрыемстваў, пагроза здароўю пасажыраў адсутнічае.

Расспажыўнагляд інфармуе, што ў кліматычных умовах Расійскай Федэрацыі рызыкі распаўсюджвання ліхаманкі Зіка няма. Разам з тым ведамства звяртае ўвагу, што пры планаванні адпачынку ў краінах трапічнага і субтрапічнага клімату неабходна выбіраць краіны, стабільныя ў эпідэміялагічных адносінах. Пры з'яўленні аднаго або некалькіх сімптомаў захворвання (гарачка, сып, кан'юнктывіт, боль у мышцах і суставах, стомленасць) на працягу 2-3 тыдняў пасля вяртання з краін, эндэмічных па вірусу Зіка, неабходна неадкладна звярнуцца да доктара.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць