У Магілёве вада патапіла двары, месцамі ўзровень вышынёй з трактар. Таксама з'явіўся вадаспад ФОТА
«У Казіміраўцы працуюць будаўнікі-падводнікі», — з такім каментарыям у інтэрнэце ўчора з'явіліся фота з Магілёва, на якіх відаць, як праз таянне снега вада затапіла будаўнічую пляцоўку разам з тэхнікай.
Фота размясціў мясцовы жыхар Уладзімір Гардзееў у суполцы «Магілёў Live».
Іншыя гарадскія суполкі таксама заваленыя фота з вуліц горада.
«Казіміраўка, плывем», — піша іншы магілёвец пад фота нібы з чоўна, а не машыны.
У інтэрнэце людзі скардзяцца таксама на тое, што па грунтовых дарогах можа праехаць хіба што трактар. Маўляў, такая сітуацыя ў некаторых раёнах штогод, але ўлады не рэагуюць.
Вось хтосьці фатаграфуе з апошніх паверхаў свой двор.
Ну і таксама людзі мастацкі сфатаграфавалі новаўтвораны магілёўскі вадаспад, што збягае па прыступках, на якіх вельмі ў тэму намаляваныя рыбкі.
Пакуль што атрымаць каментарый ад магілёўскага гарвыканкама не атрымалася.