БЕЛ Ł РУС

Фотапастка дапамагла злавіць жанчыну, якая рэгулярна абкрадала бездапаможную бабулю

16.03.2016 / 10:34

У пасёлку Езярышча Гарадоцкага раёна (Віцебская вобласць) беспрацоўная суседка цягам некалькіх месяцаў абкрадала нямоглую старую бабулю. Крадзяжы выявіла дачка пенсіянеркі, якая часта прыязджала з Віцебска ў госці да маці.

Па невядомых прычынах з дома старэнькай гаспадыні сталі знікаць прадукты. Растлумачыць гэта з'яву добрым апетытам бабулі было немагчыма — гэты факт абавязкова заўважыла б замацаваная за жанчынай сацыяльны работнік. У выніку яны разам вырашылі звярнуцца ў міліцыю.

Праваахоўнікі ўсталявалі ў хаце бабулі фотапастку. Яна і дапамагла выйсці на след падазраванай.

Намеснік пракурора Гарадоцкага раёна Максім Зіновік здзіўляецца вынаходлівасці галоўнай фігуранткі гэтай крымінальнай гісторыі:

— Фотапастка выразна паказала 48-гадовую суседку, якая, як высветлілася, і наведвалася рэгулярна ў дом пенсіянеркі.

Карыстаючыся нямогласцю гаспадыні, яна непрыкметна падарожнічала па пакоях, а на шляху забірала ўсё, што магло спатрэбіцца ў гаспадарцы — дробныя рэчы, каўбасу, маянэз, хлеб, зефір, крупы. Для таго, каб не пакідаць слядоў, спецыяльна адзявала валёнкі і пальчаткі. Праўда, у фатальны для сябе дзень, захапіўшыся пошукам харчовых прыпасаў, пальчаткі забылася на халадзільніку. Добры здымак, зроблены фотапасткай і частка згубленага «рыштунку», дазволілі супрацоўнікам міліцыі хутка ўсталяваць асобу падазраванай.

У яе доме выявілі крадзенае. Распачалі пяць крымінальных спраў.

Ёй пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў, нягледзячы на тое, што агульны кошт скрадзенага складае каля 1,5 мільёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула