БЕЛ Ł РУС

Перападрыхтоўка вайсковай паліцыі ў РФ — 106 са 112 паліцэйскіх далі хабар камандзіру

21.03.2016 / 14:01

Аляксандр Гелагаеў

95 адсоткаў курсантаў з роты расійскай вайсковай паліцыі, якая праходзіла перападрыхтоўку, давалі хабар свайму камандзіру, паведаміў канал lifenews са спасылкай на папярэднія дадзеныя следчых.

32-гадовы капітан Аляксандр Цой атрымаў пад камандаванне роту курсантаў-паліцэйскіх у канцы лютага 2016 года і патрабаваў ад кожнага хабар памерам 3 тыс. расійскіх рублёў.

Хабар пагадзіліся даць 106 паліцэйскіх са 112. За гэта камандзір ім абяцаў добрыя ўмовы службы.

Адначасова ён ім пагражаў няздачай іспыту ў выпадку адмовы ад платы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула