БЕЛ Ł РУС

На выбарах у Перу лідзіруе дачка прэзідэнта Фухіморы, які сядзіць цяпер у турме

11.04.2016 / 6:32

У Перу на прэзідэнцкіх выбарах апублікаваныя першыя дадзеныя экзіт-полаў — лідзіруе дачка экс-кіраўніка дзяржавы Кейка Фухіморы.

Да цяперашняга моманту яна набрала каля 38% галасоў.

Бліжэйшыя супернікі Фухіморы — правацэнтрыст Пэдра Пабла Кучынскі і прадстаўнік левых сіл Вераніка Мендоса — набралі прыкладна па 20%. Кучынскі сын эмігранта-яўрэя доктара Максіма Кучынскага, што нарадзіўся каля Познані і эміграваў з Германіі ў 1936 г.

Калі Фухіморы не ўдасца перамагчы ў першым туры, другі тур адбудзецца 5 чэрвеня. Яе супернікам стане той з прэтэндэнтаў, хто набярэ больш галасоў у першым туры.

Па словах Кейка Фухіморы, прыярытэтам яе палітыкі на пасадзе прэзідэнта стане барацьба са злачыннасцю.

Яе бацька, былы прэзідэнт краіны Альберта Фухіморы зараз адбывае 25-гадовы турэмны тэрмін па справе аб карупцыі і злоўжыванні ўладай.

Фухіморы, які кіраваў краінай з 1990 па 2000 гады, жорсткімі метадамі змагаўся з леварадыкальнымі групоўкамі.

Выбаршчыкі, якія галасуюць за Кейка Фухіморы, ставяць яе бацьку ў заслугу перамогу над мааісцкай групоўкай «Зіхатлівы шлях», дзякуючы якой у 90-я гады мінулага стагоддзя сітуацыя ў краіне адносна стабілізавалася.

За дзесяцігоддзе збройнага канфлікту урадавых сіл з леварадыкальнымі групоўкамі загінулі каля 69 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула