БЕЛ Ł РУС

З вясковых могілак пакралі крыжы на металалом

11.04.2016 / 14:28

Адбылося гэта на могілках паблізу вёскі Гарыдавічы ля Куранца, што ў Вілейскім раёне.

Паведамленне ў Вілейскі РАУС паступіла 10 красавіка а 12:00. На месца выехала следча-аператыўная група на чале з начальнікам РАУС Аляксандрам Каратышом.

Устанавілі, што з помнікаў на магілах скралі адзінаццаць крыжоў. Адбылося гэта ў перыяд з 2 па 8 красавіка.

Неўзабаве ўстанавілі падазраваных у крадзяжы. Іх затрымалі. Гэта жыхары Куранца: 53-гадовы бацька і 30-гадовы сын. Яны злоўжываюць спіртным, пастаяннай працы не маюць. Сярод іншага зарабляюць на жыццё і тым, што збіраюць і здаюць металалом, расказаў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Дзмітрый Антановіч.

Мужчыны прызналі сваю датычнасць да крадзяжоў. Скрадзенае паспелі ўжо распілаваць і здаць. Частку знайшлі ў пункце збору другаснай сыравіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула