БЕЛ Ł РУС

Facebook запусціць чатботаў у Messenger

11.04.2016 / 17:43

Nashaniva.com

Facebook дае распрацоўшчыкам прылады для стварэння API chatbots і Live Chat вэб-плагінаў для бізнэс-кліентаў, піша TechCrunch.

Чатботы дазволяць прадпрыемствам знайсці тэхналогіі і пастаўшчыкоў паслуг, якія дапамогуць ім з рэкламай, зместам і кіраваннем старонкамі супольнасцяў.

Facebook ужо мае адпаведны каталог чатботаў для зацверджаных партнёраў па маркетынгу.

Чатботы здымуць неабходнасць у кліентаў сацсеткі займацца ўласнымі распрацоўкамі альбо шукаць іншых распрацоўшчыкаў. Facebook прадаставіць аўтаматызаваныя сістэмы зносін бізнэсу і кліентаў.

Робаты будуць адказваць не толькі тэкстам, але і «структураванымі паведамленнямі», якія ўключаюць у сябе выявы, спасылкі і заклік скарыстацца той ці іншай паслугай.

У Facebook таксама працуюць над вэб-плагінамі «жывога чату». Кнопкі «жывога чата» будуць размяшчацца на сайтах кампаній; яны забяспечаць камунікацыю са спажыўцом праз праграму Messenger.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула