БЕЛ Ł РУС

Галоўны ідэолаг беларускай арміі запрашае на «прамую лінію» 

21.04.2016 / 21:32

Аляксандр Гелагаеў

23 красавіка начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Аляксандр Гура правядзе «прамую тэлефонную лінію» з насельніцтвам.

Пра гэта паведаміў сайт «Беларускай ваеннай газеты». 

Задаць пытанні можа будзе з 9.00 да 12.00 па мінскім тэлефоне (8 017) 297-10-22.

Месяц таму у дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбылася навукова-практычная канферэнцыя органаў ідэалагічнай працы Узброеных сіл.

«Гібрыдная вайна» Расіі супраць Украіны і пераход вялікай часткі ўкраінскіх вайскоўцаў у Крыме на бок Масквы зрабілі больш актуальнымі пытанні нацыянальнага выхавання ў беларускай арміі, неаднаразова адзначалі беларускія вайсковыя аналітыкі.

Аляксандр Мікалаевіч Гура нарадзіўся ў украінскім Жытоміры ў 1958 годзе. У 1979 годзе скончыў Ульянаўскае вышэйшае ваенна-тэхнічнае вучылішча, у 1994 годзе – Гуманітарную акадэмію Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

Службу праходзіў у Прыволжскай ваеннай акрузе, Групе савецкіх войскаў у Германіі, Беларускай ваеннай акрузе, Паўночнай групе войскаў, з 1992 г. ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Кандыдат псіхалагічных навук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула