БЕЛ Ł РУС

Заўтра будуць судзіць чатырох удзельнікаў Беларускага нацыянальнага кангрэсу

23.05.2016 / 19:07

Nashaniva.com

Справы чатырох удзельнікаў устаноўчага сходу Беларускага нацыянальнага кангрэсу будуць разгледжаныя раніцай 24 мая ў розных судах сталіцы, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Усе працэсы пачнуцца ў 9.00. Суд Фрунзенскага раёна разгледзіць справу актывіста кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага, суд Цэнтральнага раёна — актывіста Юрыя Лукашэвіча.

Як паведамлялася раней, заўтра за ўдзел у акцыі будуць судзіць першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча (суд Цэнтральнага раёна) і лідара руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць» Уладзіміра Някляева (суд Ленінскага раёна).

Паводле звестак праваабаронцаў, пратаколы за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэсу складзеныя ў дачыненні больш як да 20 чалавек. Сярод іх арганізатар акцыі Мікалай Статкевіч, актывісты Вячаслаў Сіўчык, Леанід Кулакоў і Сяргей Мацкойць, кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч. Даты разгляду іх спраў пакуль невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула