БЕЛ Ł РУС

Дваіх украінцаў пасадзілі ў Расіі на 20 гадоў за «ўдзел у чачэнскай вайне»

26.05.2016 / 20:47

Вярхоўны суд Чачні вынес прысуд грамадзянам Украіны Мікалаю Карпюку і Станіславу Клыху, якіх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на баку чачэнскіх сепаратыстаў у 1990-х гадах. Карпюк атрымаў 22,5 гады калоніі, Клых — 20 гадоў калоніі.

Па версіі Следчага камітэта РФ, Карпюк і Клых у 1990-х гадах уваходзілі ва ўкраінскую нацыяналістычную арганізацыю УНА-УНСО (прызнана ў Расіі экстрэмісцкай і забаронена).

Яны, як заяўляе следства, нібыта ваявалі ў Чачні ў складзе атрада баевікоў пад назвай «Вікінг». СК сцвярджае, што Карпюк і Клых удзельнічалі ў баях, падчас якіх загінулі не менш за 30 расійскіх вайскоўцаў.

Клых і Карпюк адмаўляюць усе абвінавачванні. Клых заяўляе, што ніколі не быў у Чачні. Абодва падпісалі заяву аб падачы апеляцыі на рашэнне суда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула