БЕЛ Ł РУС

У Пецярбургу прапанавалі назваць мост у гонар Кадырава

30.05.2016 / 18:55

Nashaniva.com

Тапанімічная камісія Санкт-Пецярбурга прыняла рашэнне парэкамендаваць губернатару горада Георгію Палтаўчанку назваць мост праз Дудэргофскі канал у гонар памерлага прэзідэнта Чачні Ахмата Кадырава.

За такі крок прагаласавалі дзевяць членаў камісіі з 17. Шасцёра прагаласавалі супраць, а яшчэ двое ўстрымаліся. Галасаванне было тайным.

Планы ўвекавечыць памяць Ахмата Кадырава ў Санкт-Пецярбургу выклікалі сярод жыхароў горада шырокі рэзананс. Супраць гэтага рашэння выказваліся вядомыя дзеячы культуры.

Паводле дадзеных агенцтва Інтэрфакс, яшчэ больш за год таму дэпутат Віталь Мілонаў прапанаваў назваць у гонар Ахмата Кадырава вуліцу ў Пецярбургу, аднак гэтая ініцыятыва не знайшла падтрымкі. Тады сябры тапанімічнай камісіі не знайшлі гістарычнай сувязі жыцця Кадырава з паўночнай сталіцай.

У пачатку гэтага года, як распавёў агенцтву сябра тапанімічнай камісіі Андрэй Рыжкоў, з прапановай назваць вуліцу ў Пецярбургу ў гонар Ахмата Кадырава выступілі тры грамадскія арганізацыі — «Міласэрнасць», «Сіла Расіі» і «Неўскія берагі».

«Прапанова таксама не змяшчала канкрэтыкі, імя Ахмата Кадырава прасілі ўвекавечыць з прычыны заслуг перад Расійскай Федэрацыяй. Калі рабочая група сабралася з тым жа прыкладна вынікам, што і ў мінулым годзе [ініцыятыву не падтрымалі], сярод кіраўнікоў камісіі з'явілася думка, што нядрэнна б назваць імем Ахмата Кадырава новапабудаваны мост», — распавёў Рыжкоў.

Падчас першай чачэнскай вайны 1994-96 гадоў Ахмат Кадыраў ваяваў на баку баевікоў, а затым перайшоў на бок расійскіх федэральных сіл, стаўшы пры Уладзіміры Пуціне прэзідэнтам Чачні.

Ахмат Кадыраў загінуў у выніку замаху на яго, пасля чаго наступным прэзідэнтам рэспублікі стаў яго сын Рамзан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула