БЕЛ Ł РУС

Выпускнікі школ могуць ездзіць у метро бясплатна да 12 чэрвеня

2.06.2016 / 18:9

Nashaniva.com

Навучэнцы 11-х класаў маюць права на бясплатны праезд у метрапалітэне да 12 чэрвеня ўключна, гэта значыць да моманту заканчэння здачы выпускных экзаменаў і адлічэння іх з устаноў адукацыі. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Мінскага метрапалітэна.

Па-ранейшаму права бясплатнага праезду ў метрапалітэне даецца навучэнцам або выхаванцам устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі горада на падставе электроннай карты навучэнца або даведкі з бягучым тэрмінам дзеяння. У сувязі з заканчэннем навучальнага года гэтыя дакументы патрабуюць абнаўлення.

Акрамя таго, неабходна абнавіць даведкі для праезду з 1 ліпеня да 31 жніўня навучэнцам, якія ў летні перыяд задзейнічаныя ў рэалізацыі праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграм выхавання і аздараўлення, а таксама тых, хто якія бярэ ўдзел у буйнамаштабных масавых мерапрыемствах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула